Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прайшоў парад вайсковай тэхнікі

Кіеў адзначыў Дзень Незалежнасьці Ўкраіны парадам вайсковых аддзелаў, паліцыі, баявой тэхнікі на галоўнай вуліцы — Храшчаціку.

У сваёй прамове прэзыдэнт Пятро Парашэнка падкрэсьліў, што менавіта войска — гарант станоўчых ператварэньняў у краіне, і падзякаваў грамадзянам, якія падтрымліваюць войска, сплочваючы падаткі.

Ён таксама працытаваў Уладзімера Маякоўскага: «Товарищ москаль, на Украину шуток не скаль».

Хвілінай маўчаньня ўдзельнікі параду памянулі жаўнераў, якія загінулі.

На сёньняшнім парадзе ўпершыню былі прадэманстраваныя ўсе ўзоры новай вайсковай уніформы, зацьверджаныя ў ліпені 2016 году.

Пасьля афіцыйнага параду па Храшчаціку прайшлі байцы добраахвотных батальёнаў, валянтэры, а таксама жонкі і бацькі загінулых жаўнераў.


XS
SM
MD
LG