У Баранавічах судзяць мужчыну, падазраванага ў забойстве і расчляненьні грамадзяніна ЗША Саламона Ясмана.
Абвінавачаны мужчына не прызнае сваёй віны ў разбойным нападзе на ахвяру, зьдзек над трупам і адмаўляе тое, што забіты быў у бездапаможным стане.
Паводле падсуднага, у той вечар яны з Саламонам глядзелі выступленьне беларускага прэзыдэнта па тэлевізары.
— Саламон няўхвальна выказваўся пра кіраўніка дзяржавы, сказаў, што той краіну на калені паставіў, — распавёў пра пачатак канфлікту мужчына. — Потым сказаў, што беларусы ўсё сьцерпяць, а за 10 даляраў мінет любому зробяць. Я не стрымаўся і ўдарыў яго ў сківіцу, цытуе падсуднага выданьне Intex-press.
Пасьля гэтага, па сьведчаньнях затрыманага, пачалася бойка, падчас якой ён задушыў Ясмана. Падсудны сьцьвярджае, што з-за хваробы ня мог падняць цела забітага, таму вырашыў пазбавіцца ад трупа, расчляніўшы яго. Пасьля абакраў кватэру.
Саламон Ясман — грамадзянін ЗША. Працяглы час ён жыў у Нью-Ёрку, працаваў кіроўцам лімузіна. Ажаніўся зь беларускай з Баранавічаў, у іх 15-гадовы сын. Жонка з сынам, пажыўшы ў Нью-Ёрку, вярнуліся ў Баранавічы. Саламон застаўся ў Амэрыцы і часта прылятаў да сям’і ў госьці. У 2010 годзе Ясман пераехаў у Баранавічы.
Падазраванаму прад’явілі абвінавачваньне па некалькіх артыкулах — за забойства чалавека, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, разбой, зьдзек над трупам, крадзеж і зьнішчэньне дакумэнтаў.
Пасяджэньне суду адбылося 23 жніўня.
Самае папулярнае
1