Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 жніўня пачнецца суд у справе «экстрэмізму» ў тэкстах Эдуарда Пальчыса


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

25 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разгляд справы аб прызнаньні экстрэмісцкай «інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com».

Судовы працэс будзе адкрыты, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Інтарэсы заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвэра) па ягонай просьбе будзе прадстаўляць адвакатка Ганна Бахціна. Сам ён на гэтым працэсе прысутнічаць ня зможа.

Беларускі блогер і заснавальнік вядомага сайта 1863x.com, жыхар Ліды Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расеі, увесну яго выдалі праваахоўнікам Беларусі. У чэрвені Эдуарду Пальчысу прадʼявілі абвінавачаньне па крымінальных артыкулах — «распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні» і «распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў». Усяго ў матэрыялах сьледзтва налічваецца 9 эпізодаў распальваньня варожасьці, 2 эпізоды зьвязаныя з матэрыяламі парнаграфічнага зьместу.

Жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя ня бачылася з мужам ужо 7 месяцаў, ад моманту затрыманьня яго ў Расеі і экстрадыцыі ў Беларусь.

Праваабаронцы не выключаюць палітычных матываў перасьледу заснавальніка вядомага сайта 1863x.com, але канчатковага рашэньня аб прызнаньні яго палітвязьнем пакуль не прынялі з прычыны недахопу інфармацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG