Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэзыдэнцыі прэзыдэнта пачаўся збор кавуноў


Кавуновае поле. Ілюстрацыйнае фота
Кавуновае поле. Ілюстрацыйнае фота

Як паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба, да збору бахчавых на палях прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі прыступілі 19 жніўня.

Пра дакладныя лічбы ўраджаю гаварыць пакуль рана, але ўжо да абеду 19 жніўня сабралі 26 тон кавуноў, паведамляе БЕЛТА.

Значная частка ўрадажаю бахчавых накіроўваецца тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Сёньня кавуны разьвезлі па шасьці дзіцячых сацыяльных установах, а таксама ў менскі Дом міласэрнасьці.

Ці браў удзел у зборы ўраджаю Аляксандар Лукашэнка, як гэта было раней, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG