Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На менскім вакзале загучаць беларускамоўныя песьні. Іх будзе ня менш за палову


Жыхар Менску Ягор Макарэвіч зьвярнуўся да кіраўніцтва «Дарорс» з пісьмовай прапановай зьмяніць плэйліст, які выкарыстоўваецца ў залі чаканьня на трэцім паверсе Менскага чыгуначнага вакзала, паведамляе «Наша Ніва».

«Пасажыры, якія бавяць час у зале чаканьня на трэцім паверсе Менскага чыгуначнага вакзала, доўгі час былі вымушаныя слухаць бясконцую расейскую папсу. Ці адчуе турыст, які завітаў у Беларусь, нацыянальны калярыт на галоўным вакзале краіны?» — ставіць пытаньне Ягор Макарэвіч.

У адказе, які падпісала начальніца гандлёва-вытворчага комплексу «Дарорс» М. Рагульская, паведамляецца, што «заўвага правільная»:

«Паведамляем, што ваша прапанова правільная, і з нашага боку ўжо набытыя кружэлкі для праслухоўваньня песень на беларускай мове. Гучаньне песень на расейскай і беларускай мовах будзе пачарговым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG