Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыё-дэ-Жанэйра пройдзе цырымонія адкрыцьця Алімпійскіх гульняў


Жыхар Рыё з Алімпійскім агнём
Жыхар Рыё з Алімпійскім агнём

Цырымонію адкрыцьця Алімпіяды ў розных краінах будуць глядзець каля трох мільёнаў чалавек.

Цырымонія адкрыцьця Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыё-дэ-Жанэйра адбудзецца на стадыёне «Маракана» ў пятніцу 5 жніўня (у ноч на суботу па менскім часе). На адкрыцьці гульняў прагучыць шмат музыкі, а гледачы змогуць убачыць знакамітыя бразыльскія танцы. Як паведаміла ў чацьвер тэлекампанія CNN, цырымонію адкрыцьця ў розных краінах будуць глядзець каля трох мільярдаў чалавек.

У чацьвер паліцыянты разагналі дэманстрантаў у Рыё-дэ-Жанэйра, якія спрабавалі не пусьціць у горад Алімпійскі агонь. Некалькі сотняў пратэстоўцаў заблякавалі вуліцу на поўначы горада, па якой павінны былі пранесьці агонь. Паліцыянты разагналі дэманстрантаў пры дапамозе сьлезацечнага газу. У акцыі пратэсту прымалі ўдзел незадаволеныя вялікімі выдаткамі на правядзеньне Алімпіяды падчас эканамічнага крызісу.

Алімпійскія гульні пройдуць у Рыё-дэ-Жанэйра зь 5 па 21 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG