Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МАК: трэба перабудаваць сусьветную антыдопінгавую сыстэму


Томас Бах
Томас Бах

Спэцыяльная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) прыме канчатковае рашэньне аб допуску расейскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2016.

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заклікаў карэнным чынам перабудаваць антыдопінгавую сыстэму пасьля скандалу ў расійскім спорце.

Выступаючы ў аўторак на сэсіі МАК у Рыё-дэ-Жанейра, дзе 5 жніўня адкрываецца Алімпіяда-2016, Бах адзначыў, што шырокае ўжываньне забароненых прэпаратаў расейскімі спартоўцамі выявіла недастатковую эфэктыўнасьць працы Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва — WADA.

Міжнародны алімпійскі камітэт трапіў пад крытыкупасьля таго, як ня стаў адхіляць ўсю зборную Расеі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Бразыліі, а перадаў вырашэньне пытаньня міжнародным фэдэрацыям па асобных відах спорту.

На падставе высноў незалежнай камісіі WADA пад кіраўніцтвам канадзкага юрыста Рычарда Макларэна агенцтва рэкамэндавала не дапускаць да ўдзелу ў Алімпіядзе расійскіх атлетаў з-за масавых парушэньняў імі антыдопінгавых правілаў — пад прыкрыцьцём дзяржструктур.

Спэцыяльная камісія МАК пераправерыць усе сьпісы, пададзеныя міжнароднымі фэдэрацыямі, і прыме канчатковае рашэньне аб допуску расейскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2016.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG