Як дзіцячы праваслаўны летнік у Расеі трэніруецца ўцякаць ад праверак
У вёсцы Пацяраеўка на Алтаі ўжо 10 гадоў дзейнічае дзіцячы праваслаўны лягер-стан. Але сёлета пасьля трагедыі ў Карэліі, дзе патанулі 14 падлеткаў, у лягер зачасьцілі праверкі міліцыі, «Роспотребнадзора», пажарнага нагляду і іншых органаў. І кіраўніцтву лягера давялося навучыць дзяцей хавацца.