Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан заявіла, што за хакерскай атакай на сэрвэры Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ЗША (DNC) стаяць расейскія спэцслужбы.
У пятніцу зноў стала вядома, што ўзламаныя кампутарныя сыстэмы, якімі карыстаецца выбарчы штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан. Прэс-сакратар камітэту Мэрэд Кэлі паведаміла, што адразу ж зьвярнулася да фірмы па кампутарнай бясьпецы CrowdStrike і вядучага судовага сьледчага. Паводле некаторых дадзеных, да атакі датычная расейская група Fancy Bear, зьвязаная з Галоўным разьведвальным упраўленьнем — ГРУ.
Акрамя таго, Гілары Клінтан абвінаваціла кандыдата ў прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў тым, што той «дэманструе вельмі трывожнае жаданьне» падтрымаць расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.
Скандал з кібэратакамі на сэрвэры DNC выбухнуў пасьля публікацыі парталам WikiLeaks амаль 20 тысяч электронных лістоў, напісаных або атрыманых чыноўнікамі камітэту. WikiLeaks апублікаваў перапіску 22 ліпеня, аднак сама інфармацыя аб узломе сэрвэраў DNC зьявілася месяцам раней.
Раней перадвыбарчы штаб Гілары Клінтан ужо абвінавачваў Расею ва ўзломе сэрвэра і крадзяжы перапіскі DNC з мэтай падтрымкі кандыдата ў прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Дональда Трампа. Пра тое, што Расея ўзломвае амэрыканскія сыстэмы, казаў і прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША заявіла, што расейскія спэцслужбы арганізавалі уцечку электронных лістоў. Яна таксама абвінаваціла Дональда Трампа ў падтрымцы Пуціна.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1