Расейская зборная заявіла на Гульні восем цяжкаатлетаў. Двое (Тацяна Кашырына і Анастасія Раманава) былі адкліканыя Алімпійскім камітэтам Расеі з-за допінгавых пакараньняў у мінулым. Яшчэ чатыры спартоўцы былі згаданыя ў дакладзе Рычарда Макларана як атлеты, чые станоўчыя допінг-пробы зьнікалі.
Таксама IWF прыняла пад увагу той факт, што допінг-пробы сямі расейскіх цяжкаатлетаў пасьля пераправеркі тэстаў Пэкіну-2008 і Лёндану-2012 аказаліся станоўчымі. Пры гэтым пераправеркі пробаў з тых Гульняў яшчэ ня скончаныя.
Акрамя спартоўцаў, ад удзелу ў Алімпіядзе-2016 адхіленыя ўсе расейскія члены тэхнічнага камітэту.
«Рэпутацыя цяжкай атлетыкі як віду спорту шмат разоў і на многіх узроўнях сур’ёзна пацярпела ад дзеяньняў расейскіх спартоўцаў, таму адпаведнае пакараньне было ўжытае для таго, каб захаваць статус спорту», — гаворыцца ў паведамленьні IWF.
Месцы расейскіх цяжкаатлетаў зоймуць спартоўцы зь іншых краін. Сярод жанчын замест расеек будуць выступаць прадстаўніцы Альбаніі, Грузіі і Малдовы. Квоты мужчын атрымаюць спартоўцы з Бэльгіі, Харватыі, Сальвадору, Манголіі і Сэрбіі.
Міжнародная фэдэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) адхіліла зборную Расеі ад удзелу ў Рыё-2016.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1