Чаму беларускае кіраўніцтва зьмяніла стаўленьне да пярэчаньняў Літвы адносна пабудовы Беларускай АЭС? Ці мае гэты праект эканамічную абгрунтаванасьць? Ці можна сказаць, што яшчэ ня позна спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч і экспэрт ў справах экалёгіі і энэргетыкі, сябар рады Руху «За свабоду» Юрась Меляшкевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў