Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што пра забойства Шарамета даведаліся экспэрты ФБР?


Павал Шарамет
Павал Шарамет

У панядзелак могуць стаць вядомыя новыя падрабязнасьці ў справе забойства журналіста Паўла Шарамета — першыя дадзеныя экспэртыз павінны даць спэцыялісты Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША, якіх далучылі да расьсьледаваньня, паведаміў генпракурор Юры Луцэнка.

Генпракурор намякнуў, што ёсьць навіны ў расьсьледаваньні. Кіраўнікі праваахоўных органаў устрымліваюцца ад камэнтароў, тлумачачы гэта таямніцай сьледзтва. А экспэрты лічаць, што гэта злачынства можна раскрыць, але ўказваюць на недахоп кваліфікаваных спэцыялістаў у рэфармаванай паліцыі.

Спэцыялісты Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША 25 ліпеня пададуць першыя зьвесткі пра экспэртызу па справе забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта паведаміў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна».

«У панядзелак плянуем заслухаць першыя дадзеныя ад супрацоўнікаў ФБР ЗША, якія далучаныя як спэцыялісты да выбухатэхнічнай экспэртызы, а таксама да аўтатэхнічнай экспэртызы. Яны нам дапамагаюць у аналізе атрыманых відэа», — адзначыў генпракурор.

На месцы забойства. Кіеў, 20 ліпеня 2016 году
На месцы забойства. Кіеў, 20 ліпеня 2016 году

Паводле словаў Луцэнкі, сьледзтва разглядае ўсе вэрсіі, але ключавой лічыць помсту за прафэсійную дзейнасьць Паўла Шарамета. Генэральны пракурор таксама казаў, што ўжо ёсьць навіны па расьсьледаваньні, аднак пакуль іх не выдае і просіць усіх іншых ад гэтага ўстрымацца.

З боку праваахоўных і сьледчых органаў не хапае афіцыйнай інфармацыі пра расьсьледаваньне справы. Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Хація Дэканаідзэ ў Facebook папрасіла не распаўсюджваць неправераную інфармацыю.

А міністар унутраных спраў Арсен Авакаў у сваю чаргу адзначыў: «Будуць вынікі — будзе інфармацыя».

Экспэртыза ФБР: прафэсійна, хутка, аб’ектыўна

Тое, што да расьсьледаваньня запрасілі спэцыялістаў ФБР, зьяўляецца станоўчым, бо яны маюць значныя вялікія тэхнічныя магчымасьці, лічыць народны дэпутат, член парлямэнцкага камітэту па пытаньнях заканадаўчага забесьпячэньня праваахоўнай дзейнасьці Віктар Кароль.

«Зрабіць адпаведную экспэртызу, дасьледаваньні, даць кансультацыі — гэта будзе, па-першае, прафэсійна, па-другое, хутчэй, па-трэцяе, таньней і аб’ектыўней», — адзначыў дэпутат.

Як прафэсіянал з шматгадовым досьведам работы ў крымінальным вышуку і крымінальнай міліцыі, Віктар Кароль дадаў, што гэта злачынства з катэгорыі тых, якія можна апублікаваць.

На месцы забойства Паўла Шарамета ў Кіеве: людзі прыносяць кветкі і сьвечкі. 21 ліпеня 2016 году
На месцы забойства Паўла Шарамета ў Кіеве: людзі прыносяць кветкі і сьвечкі. 21 ліпеня 2016 году

У Фэдэральным бюро расьсьледаваньняў моцная школа па вывучэньні месца злачынства, таму прыцягненьне яго экспэртаў і мэтодыкі могуць станоўча паўплываць на хаду расьсьледаваньня гэтага рэзананснага злачынства, згаджаецца экс-кіраўнік Нацыянальнага бюро Інтэрполу ва Ўкраіне Кірыл Кулікоў. Але адзначае, што асноўную працу па расьсьледаваньні і раскрыцьці справы павінны рабіць украінскія праваахоўнікі, сярод якіх значна менш спэцыялістаў. У гэтым кантэксьце ён пракамэнтаваў паведамленьне Юрыя Луцэнкі аб тым, што да расьсьледаваньня забойства Шарамета можа быць далучаны былы намесьнік начальніка Нацыянальнай паліцыі Васіль Паскал, які працаваў на кіруючых пасадах у міліцыі ў часы прэзыдэнцтва Януковіча і быў звольнены ў канцы 2015 году ў выніку рэфармаваньня праваахоўных органаў.

«Я зь ім шмат працаваў, ён вельмі прафэсійны, адзін з найлепшых спэцыялістаў. Гэта зьяўляецца сьведчаньнем таго, што паказальная рэформа, якую рабілі ў МУС, ня цалкам удалася. І тыя людзі, якія гэтую рэформу спрабавалі зрабіць у МУС, павінны адказваць за поўнае разбурэньне сыстэмы праваахоўных органаў», — адзначыў Кірыл Кулікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG