Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі: Шарамет стаў чарговай ахвярай украінскай сыстэмы


На месцы забойства Паўла Шарамета, 20 ліпеня 2016 году
На месцы забойства Паўла Шарамета, 20 ліпеня 2016 году

«У Расеі, нягледзячы на ​​разыходжаньні ў поглядах, яму ніколі не пагражала фізычная расправа за прафэсійную дзейнасьць. А Ўкраіна ня здолела гарантаваць ягоную бясьпеку». МЗС Расеі пракамэнтаваў забойства Шарамета.

«У Расеі яго ведалі і паважалі як журналіста і высокага прафэсіянала, — сказана ў афіцыйным камэнтары прэс-службы МЗС Расеі. — У Расеі, нягледзячы на разыходжаньні ў поглядах, яму ніколі не пагражала фізычная расправа за прафэсійную дзейнасьць».

У МЗС лічаць, што Шарамет стаў чарговай ахвярай сыстэмы, якая склалася ва Ўкраіне.

«Цяперашняя ўкраінская ўлада, якая атрымоўвае падтрымку ад сваіх эўраатлянтычных абаронцаў за нібыта посьпехі ў правядзеньні дэмакратычных рэформаў, ня здолела гарантаваць яму (Шарамету — Р.С.) бясьпеку».

Таксама расейскі МЗС зьвяртае ўвагу сусьветнай супольнасьці на «сыстэматычнае парушэньне Ўкраінай сваіх забавязаньняў у галіне свабоды слова і абароны правоў чалавека».

«Заклікаем профільныя міжнародныя структуры і праваабарончыя арганізацыі выкарыстоўваць увесь свой уплыў на афіцыйны Кіеў з тым, каб Украіна выконвала асноватворныя міжнародна-прававыя прынцыпы па гарантаваньню бясьпекі журналістаў», — сказана ў звароце прэс-службы.

Таксама наконт забойства Паўла Шарамета выказаўся і Дзьмітры Пяскоў, прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі.

Дзьмітры Пяскоў
Дзьмітры Пяскоў

«Мы спачуваем родным і блізкім Шарамета. Забойства расейскага грамадзяніна і журналіста ва Ўкраіне — гэта падстава для вельмі сур’ёзнага хваляваньня ў Крамлі», — заявіў прадстаўнік Крамля журналістам у сераду, 20 ліпеня.

Афіцыйная «Расейская газэта» параўноўвае забойства Шарамета з забойствам журналіста Георгія Гангадзэ ў 2000 годзе. Падкрэсьліваецца, што асноўнай тэмай публікацый Шарамета сёлета акурат была ўнутраная ўкраінская палітыка.

«Часам гаворка ішла аб карпаратыўных канфліктах з палітычным ці карупцыйным адценьнем, аб дробных аспэктах узаемаадносін розных груп уплыву пад „прэзыдэнцкім дываном“, — піша „РГ“. — Зрэшты, нельга выключаць, што прычынай сьмерці Паўла Шарамета стала барацьба за ўладу і тыя рэсурсы, што засталіся ва ўкраінскай верхавіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG