Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зюганаў едзе ў Менск, дзе Лукашэнка яму ўручыць ордэн


Генадзь Зюганаў у Беларусі. Менск, 9 кастрычніка 2015 году
Генадзь Зюганаў у Беларусі. Менск, 9 кастрычніка 2015 году

Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца са старшынёй КПРФ Генадзем Зюганавым падчас яго прыезду ў Беларусь.

Заўтра пройдзе цырымонія ўзнагароджаньня Зюганава ордэнам «Дружбы народаў», паведамляе прэс-служба КПРФ.

Указ аб узнагароджаньні Зюганава ордэнам «Дружбы народаў» Аляксандар Лукашэнка падпісаў 8 чэрвеня. Расейскі палітык быў уганараваны ўзнагародай «за значны асабісты ўклад ва ўмацаваньне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Расеяй, станаўленьне Саюзнай дзяржавы, разьвіцьцё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў».

Тады ж ордэнам «Дружбы народаў» былі ўзнагароджаны дэпутаты расейскай Дзярждумы Іван Мельнікаў (КПРФ) і Леанід Слуцкі (ЛДПР).

У ліку замежных палітыкаў, якія атрымлівалі ад Лукашэнкі ордэн «Дружбы народаў», ёсьць прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў ды шэраг іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG