Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛГБТ-актывістку з Самары зьмясьцілі ў ізалятар у Менску


Затрыманая юрыстка самарскага грамадзкага руху ЛГБТ «Аверс» Марыя Рымар зьмешчаная ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Менску.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», Марыю Рымар дапыталі па крымінальнай справе, узбуджанай па частцы 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленьне пра небясьпеку).

Да прыняцьця рашэньня аб прадʼяўленьні абвінавачаньня яна зьмешчаная ў ІЧУ ў Менску. Справу вядзе Кастрычніцкі раённы аддзел Сьледчага камітэту.

Праваабаронцы накіравалі інфармацыю пра затрыманьне ў амбасаду Расеі і просяць расейскі бок пасадзейнічаць у абароне правоў Марыі Рымар.

Марыю Рымар затрымалі 7 ліпеня ў менскім аэрапорце па падазрэньні ў заведама ілжывым паведамленьні пра небясьпеку. У выніку яна прапусьціла некалькі рэйсаў на Маскву, куды ляцела з Кіева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG