Вынікі Варшаўскага саміту НАТА і іх наступствы для Беларусі.
Якія асноўныя рашэньні былі прынятыя на саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу? Ці выклічуць яны рост ваеннай напружанасьці ў рэгіёне? Ці прымусіць Масква Менск даць згоду на расейскія базы на беларускай тэрыторыі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць ваенны экспэрт Аляксандар Алесін, рэдактар часопісу «Ідэя» Рыгор Астапеня і палітоляг Андрэй Фёдараў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.