У цэнтры Лёндану праходзіць вялікі марш пратэсту супраць выхаду Брытаніі з Эўразьвязу. Удзельнікі маршу спадзяюцца паўплываць на парлямэнт, каб ён неяк прадухіліў выхад з ЭЗ, за які большасьць выказалася на рэфэрэндуме 23 чэрвеня.
Удзельнікі «Маршу за Эўропу» сабраліся на мяжы Гайд-парку і ідуць па трохкілямэтровым маршруце міма будынкаў ураду да парлямэну. Ля парлямэнтузаплянаваны мітынг-канцэрт.
«Мы можам прадухіліць Brexit. Мы можам узброіць парлямэнт усім, што яму трэба, каб прыняць разумныя рашэньні і перагледзець Brexit . Улада ўсё-ткі належыць народу, і мы можам зьмяніць стан справаў, калі будзем неабыякавыя і арганізаваныя», — гаворыцца на старонцы маршу ў «Фэйсбуку».
Арганізатары маршу — дзьве ініцыятыўныя групы, звычайныя грамадзяне, не вядомыя шырокай публіцы, якія завялі на Фэйсбуку старонкі «March For Europe» (Марш за Эўропу). Пра свой удзел у мерапрыемстве заявілі 34 тысячы карыстальнікаў сацсетак.
Ля парлямэнту заплянаваны мітынг-канцэрт, на якім выступяць палітыкі, грамадзяне, музыкі і паэты.