Афіша:
У Менску на пляцоўцы каля Палацу спорту пройдзе сьвята «Дзень вышыванкі». Пачатак а 12:00.
На аэрадроме «Баравая» пад Менскам пройдзе музычны фэстываль «Мост». Пачатак а 15.00.
На «Лініі Сталіна» адбудзецца рэканструкцыя бою з Апэрацыі «Баграціён. Лета 1944-га». Пачатак а 14.00.
На тэлеканале «Белсат» у 21.10 глядзіце інтэрвію Ганны Соўсь зь першым кіраўніком Беларусі Станіславам Шушкевічам у рамках спэцыяльнага праекту Свабоды «Расея і я».
2 ліпеня — Міжнародны дзень спартовага журналіста, адзначаецца з 1995 году па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі спартовай прэсы.
У гісторыі:
1776 — у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прыняў рашэньне аб аддзяленьні паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікабрытаніі.
1875 — заснаваная Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя.
1877 — нарадзіўся Герман Гесэ, швэйцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1900 — адбыўся першы палёт дырыжабля канструкцыі графа Фэрдынанда фон Цэпэліна.
1923 — нарадзілася Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
У памяці:
1778 — памёр Жан-Жак Русо, францускі філёзаф-асьветнік.
1961 — памёр Эрнэст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1977 — памёр Уладзімір Набокаў, амэрыканскі і расейскі пісьменьнік.
1989 — памёр Андрэй Грамыка, ураджэнец Беларусі, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат, міністар замежных справаў СССР у 1957-1985 гадах.
2012 — памёр Сяржук Вітушка, кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.
Цытата:
«Калі вымаўляю слова Будучыня,
першы склад ужо адыходзіць у мінулае.
Калі вымаўляю слова Цішыня, зьніштожваю яе.
Калі вымаўляю слова Нічога,
ствараю штосьці, што не зьмяшчаецца ў ніякім небыцьці».
Віслава Шымборска, «Тры найдзіўнейшыя словы» (пераклад Хрысьціны Граматовіч)