Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Talaka.by зьняла забарону на рэлігійныя праекты — пачаўся збор сродкаў на «Чытанку-хрысьціянку»


Збор сродкаў на чытанку-маляванку "Беларуская хрысьціянская азбука" на інтэрнэт-плятформе Talaka.by. Скрыншот з сайту http://www.talaka.by
Збор сродкаў на чытанку-маляванку "Беларуская хрысьціянская азбука" на інтэрнэт-плятформе Talaka.by. Скрыншот з сайту http://www.talaka.by

Праект па зборы сродкаў для выданьне «Чытанкі-хрысьціянкі», каляровай азбукі-размалёўкі для дзяцей, ужо разьмешчаны на плятформе.

Тыдзень таму ініцыятарка стваральніца «Чытанкі-хрысьціянкі» Вольга Севярынец атрымала адмову ад Talaka.by па прычыне «рэлігійнасьці выданьня».

Пасьля розгаласу ў Інтэрнеце каардынатары плятформы Talaka.by нават плянавалі стварыць адмысловую камісію, якая б вырашыла, ці можа азбукі-размалёўкі стаць адным з праектаў на іх сайце. У выніку пастанавілі падтрымаць «Чытанку-хрысьціянку».

«Забарона на разьмяшчэньне рэлігійных праектаў на плятформе Talaka.by скасаваная. Выключэньнем будуць праекты, якія парушаюць актуальнае заканадаўства», — гаворыцца на старонцы плятформы ў Фэйсбуку.

Як патлумачыў Свабодзе заснавальнік плятформы Яўген Клішэвіч, Talaka.by пастанавіла скасаваць такую забарону, бо «часам цяжка правесьці мяжу паміж рэлігійнымі і грамадзкімі, культурнымі ці сацыяльнымі праектамі»:

Яўген Клішэвіч
Яўген Клішэвіч

«Наша плятформа стваралася, каб дапамагаць актыўным людзям агульнымі намаганьнямі рэалізоўваць грамадзкія, прадпрымальніцкія, культурныя і сацыяльныя праекты і падтрымліваць гуртаваньне супольнасьці неабыякавых людзей, якія дапамагаюць адно аднаму. А раз адрозьніць праекты з рэлігійным зьместам ад вышэй пералічаных даволі складана, мы ня будзем абмяжоўваць іх у разьмяшчэньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG