перад пачаткам новага паседжання дэлегаты масава фатаграфуюцца на новенькія планшэты #сход16 https://t.co/HlK2d1loiI
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
Пяткевіч у новым касцюме сёньня #сход16 https://t.co/RJbK4DVg4H
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
Пяткевіч і Абельская яўна сябруюць #сход16 https://t.co/Sec4fHsyCm
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
Лукашэнка лічыць, што "неперспектыўныя вёскі трэба адраджаць за кошт бізнэсоўцаў: "Для іх гэта капейкі!" #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
Памятаеце «хаацічаскі сложаныя цэны»?
мітрапаліт Кандрусевіч выступае па-беларуску #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
Што пакуль адбываецца: выступаюць дэлегаты і запрошаныя госьці, Лукашэнка слухае і камэнтуе. Сёньня мае быць прынятая рэзалюцыя Сходу і зварот Сходу да беларусаў.
Чакаецца, што Лукашэнка выступіць з заключальным зваротам да Сходу. Відэатрансьляцыя па тэлевізіі пачнецца а 12-й гадзіне. Завяршэньне Сходу — меркавана каля 15 гадзін.
Консул Беларусі ў Сэрбіі пахваліў Viber і Лукашэнку за тое, што ён (Лукашэнка, ня Viber) падтрымаў у 1999 годзе сэрбскі народ #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
А пакуль ідзе #сход16, на канале «Беларусь-1» паказваюць сэрыял пра нейкую жанчыну з вусамі Гітлера. Сход пачнуць трансьляваць а 12-й.
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
выступоўца з Сербіі нагадаў, як Лукашэнка прыяжджаў падтрымаць Мілошавіча і сербскі народ. Праз два гады Мілошавіч апынуўся ў Гаазе #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
Актор Манаеў кажа, што ў нас беларускія артысты пачуваюцца "падчаркамі" у параўнанні з "расейскімі зоркамі #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016
Актор Манаеў прапануе праводзіць у сьвеце Дзень Беларусі #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.6.2016