Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усебеларускі народны сход. Захады бясьпекі

Пяты Ўсебеларускі народны сход праходзіць у Менску 22-23 чэрвеня.

Мерапрыемства праводзіцца раз на пяць год (звычайна перад прэзыдэнцкімі выбарамі, але сёлета — пасьля іх). Сход называецца адной з формаў народаўладзьдзя (Лукашэнкам — «найвышэйшай формай дэмакратыі»). Але 2,5 тысячы дэлегатаў абіраюцца не народам, мэханізм іх фармальнага вылучэньня «ад працоўных калектываў» не «прапускае» на Сход нікога зь іншадумцаў.

Ніякіх заканадаўчых, выканаўчых і любых іншых паўнамоцтваў Сходу ў Канстытуцыі і законах Беларусі не прапісана. Тым ня меней, на Сходзе мае разглядацца праграма на «пятую пяцігодку» (Свабода ўжо аналізавала 22 абяцаньні гэтай праграмы) і вынікі «чацьвертай пяцігодкі».

XS
SM
MD
LG