Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска хацела пераехаць жыць у акупаваны Крым па падробленым пашпарце


Грамадзянка Беларусі намагалася ўехаць у Крым па падробленым пашпарце Украіны, але была затрыманая памежнікамі Херсонскага атраду ў кантрольным пункце «Каланчак» падчас праверкі дакумэнтаў.

Прозьвішча беларускі не называецца. Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, яна была затрыманая разам з грамадзянінам Расеі.

Абодва сьцьвярджаюць, што пашпарты грамадзян Украіны набылі ў Адэсе за 2000 даляраў і спрабавалі трапіць у Крым для далейшага пражываньня.

Акрамя таго, падчас размовы высьветлілася, што ў Расеі яны пазычылі вялікую суму грошай. Правапарушальнікі затрыманыя 20 чэрвеня, цяпер перададзеныя супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі на падставе артыкулу 358 Крымінальнага кодэксу Украіны — падробка дакумэнтаў, пячатак, штампаў і блянкаў, іх збыт, выкарыстаньне падробленых дакумэнтаў.

Адпаведна да заканадаўства, гэтае злачынства караецца штрафам да пяцідзесяці мінімумаў даходаў грамадзян, што не ападаткоўваюцца (наогул каля 850 грыўняў), або арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў ці абмежаваньнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Пасьля анэксіі Расеяй Крыму ўкраінскія ўлады абмежавалі ўезд замежных грамадзянаў на часова акупаваную тэрыторыю. Трапіць у Крым можна толькі на падставе адмысловага дазволу, які выдае Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны. Такі дазвол можна атрымаць у выпадку, калі ў Крыме пражываюць, памерлі або пахаваныя блізкія сваякі ці члены сямʼі замежніка. Таксама на часова акупаваную тэрыторыю могуць прыехаць тыя замежныя грамадзяне, якія валодаюць правам уласнасьці на абʼекты нерухомасьці ў Крыме. Апроч таго, дазвол бесьперашкодна атрымліваюць працаўнікі чыгункі для выкананьня прафэсійнай дзейнасьці, дыпляматы і замежнікі, упаўнаважаныя на мірнае ўрэгуляваньне канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG