У Менску Бартак плянаваў папрасіць палітычнага прытулку.
Паводле абвінавачаньня ў згвалтаваньні сваіх асыстэнтак і вымаганьні Яраслаў Бартак пасьпеў адседзець тры гады. За гэты час пры дапамозе людзей на волі ён спрабаваў арганізаваць свае ўцёкі. Калі справу выкрылі, аказалася, што з турмы Яраслаў Бартак плянаваў тры забойствы з мэтай помсты, а таксама шантажаваў і вымагаў грошы на ўцёкі яшчэ ў трох іншых чалавек.
За гэтыя злачынствы краёвы суд гораду Лібэрэц на паўночным захадзе Чэхіі асудзіў Яраслава Бартака на 18 гадоў. З улікам ужо адседжаных трох гадоў паводле папярэдняга прысуду, агулам яму застаецца адседзець 27 гадоў.
Дэталі плянаваных уцёкаў сталі вядомыя падчас расьсьледаваньня другой справы супраць лекара.
Цяпер Яраславу Бартаку 57 гадоў. Адразу пасьля вынясеньня прысуду ён падаў апэляцыю.
Пра гэта інфармуе сайт www.novinky.cz