Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве за напады на офісы расейскіх банкаў судзяць Парфянкова


Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў

У Шаўчэнкаўскім раённым судзе Кіева адбылося паседжаньне ў справе Мікалая Каханіўскага ды Васіля Парфянкова, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках напрыканцы лютага.

Суд заслухоўваў сьведкаў-паліцыянтаў, якія пазналі Каханіўскага і не пазналі Парфянкова. Яны сьцьвярджалі, што Каханіўскі кідаў камяні ў вокны другога паверху офісу Рыната Ахметава, а таксама, што пратэстоўцы выгуквалі пагрозы паліцыянтам у стылі «гэта каменьне — для вас», пры гэтым непрыстойна абражалі іх.

Пасьля паседжаньня суду Васіль Парфянкоў паведаміў, што ня згодны з паліцыянтамі і ніводных пагрозаў у іх бок не было. Акрамя таго, ён лічыць, што судовы працэс адбываецца цалкам у рамках закону.

У гадавіну масавага расстрэлу пратэстоўцаў на Майдане, 20 лютага, у цэнтры Кіева быў зьдзейсьнены пагром офіса Рыната Ахметава, офісаў расейскага «Альфа-банку» і «Сбербанка России». У пагроме ўдзельнічала каля 10 чалавек у вайсковай форме, а таксама некалькі чалавек у цывільным. Сярод іх быў беларус Васіль Парфянкоў. Пры гэтым камандзір атрада Мікола Каханіўскі сказаў Свабодзе, што Парфянкоў дзейнічаў у поўнай адпаведнасьці з указаньнем свайго камандаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG