Меркаваны кандыдат рэспубліканцаў на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША Дональд Трамп, камэнтуючы масавае забойства ў Арланда (штат Флорыда), заявіў, што гэтыя падзеі даказалі правільнасьць яго папярэджаньняў пра пагрозу радыкальнага ісламскага тэрарызму.
Трамп абвінаваціў у нападзе радыкальных ісламістаў і заклікаў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму сысьці ў адстаўку, а прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы ад дэмакратаў Гілары Клінтан выйсьці з прэзыдэнцкай гонкі, калі яны не прызнаюць сур’ёзнасьць пагрозы ісламскага тэрарызму.
Паводле словаў Трампа, тое, што адбылося ў Арланда, — гэта толькі пачатак. «Наша кіраўніцтва слабое і неэфэктыўнае, мы павінны быць больш цьвёрдымі», — напісаў ён у Твітэры.
Гілары Клінтан у сваю чаргу заявіла, што гаворка ідзе пра акт тэрарызму і адзначыла неабходнасьць падвоіць намаганьні па абароне краіны ад унутраных і зьнешніх пагроз. Яна таксама заклікала абмежаваць доступ да зброі для тэрарыстаў і іншых небясьпечных злачынцаў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў тое, што адбылося «актам тэрору» і «актам нянавісьці».
Ахвярамі стральбы і захопу закладнікаў у начным гей-клюбе гораду Арланда ў ноч з суботы на нядзелю сталі 50 чалавек, 53 былі шпіталізаваныя з раненьнямі. У ходзе вызваленьня закладнікаў забойца, 29-гадовы амэрыканец аўганскага паходжаньня Амар Матын, быў забіты.
Дональд Трамп заявіў, што бойня ў Арланда даказала правільнасьць яго папярэджаньняў пра пагрозу радыкальнага ісламскага тэрарызму.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1