Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку абстрэлаў шахты Бутаўка на Данбасе загінулі чацьвёра


Баец «Правага сэктару» ў шахце Бутаўка, лета 2015 года. Фота: Oleksandr Klymenko, Reuters
Баец «Правага сэктару» ў шахце Бутаўка, лета 2015 года. Фота: Oleksandr Klymenko, Reuters

У выніку абстрэлу ў ноч з суботы на нядзелю з боку непрызнанай «ДНР» шахты Бутаўка на Данбасе загінула чацьвёра байцоў «Правага сэктару», паранена па зьвестках розных украінскіх СМІ ад 8 да 12 чалавек, у тым ліку адзін цяжка паранены. Побач з шахтай з украінскага боку загінулі два байцы, параненыя да 8 чалавек. Пра страты з боку сэпаратыстаў не паведамляецца.

Як піша на Facebook​ украінскі дэпутат Ігар Луцэнка, абстрэл быў моцны і трывалы, было зьнішчана нямала будынкаў, у будынка шахты абваліўся дах. Дэпутат дапускае, што артылерыя працавала прамой наводкай, і зьдзіўляецца, чаму артылерыя ўкраінскага боку не нанесла ўдар у адказ.

Па адных зьвестках, абстрэл вёўся зь мінамётаў 120 калібру, па іншых – 152-га. У сацсетках таксама сьцьвярджаюць​, што абстрэл каардынаваўся бесьпілётнікамі. Раней беларускі баец «Правага сэктару» Аляксей Скобля распавядаў Свабодзе, што пад Бутаўкай сутыкаўся з расейскімі кадравымі часткамі.

У сацыяльных сетках валянтэры паведамляюць, што ў абстрэлах загінуў нехта пад пазыўным «Док». Тактычная група «Беларусь» паведамляе на Facebook, што ўсе беларусы-дабраахвотнікі жывыя. Але гаворка не ідзе пра беларуса пад пазыўным «Рустам Док» («Друг Док»): па зьвестках Свабоды, загінуў мэдык «Док» з украінскага Мукачава. «Рустам Док» сказаў Свабодзе, што цяпер ня езьдзіць на фронт, бо яму нельга пакідаць тэрыторыю Кіева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG