Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапануе прафінансаваць беларускія сады, у тым ліку бананавыя


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў Беларусь павялічыць пастаўкі сваіх харчоў на расейскі рынак, а не прапускаць транзытам санкцыйныя тавары. Дзеля гэтага ён прапанаваў Лукашэнку, што мог бы «прафінансаваць сады ў Беларусі».

«Калі мы сёньня гэтага ня зробім, а будзем прапускаць санкцыйную прадукцыю, і беларускім вытворцам будзе складаней асвойваць расейскі рынак», — заявіў Пуцін на форуме рэгіёнаў РФ і Беларусі ў Менску.

Маўляў, у інтарэсах абедзьвюх краін — зрабіць так, каб на расейскіх прылаўках прадаваліся яблыкі, мяса, малако беларускай вытворчасьці, паведамляе ТАСС.

Пуцін адзначыў, што гэта адпавядае і інтарэсам беларускіх вытворцаў. Цяпер палова беларускага экспарту ідзе ў Расею, «але можа быць і яшчэ больш». Паводле Пуціна, для гэтага трэба зрабіць шэраг захадаў, у тым ліку пашырыць вытворчасьць у Беларусі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што на непублічным паседжаньні Ўладзімер Пуцін прапанаваў «прафінансаваць сады ў Беларусі».

«Калі ёсьць магчымасьць, хай лепш вашы аграрыі вырабляюць там яблыкі і іншае, ажно да бананаў, і прадаюць у Расеі», — пераказаў Лукашэнка словы расейскага прэзыдэнта.

«Я падтрымліваю гэтую пазыцыю прэзыдэнта, абсалютна правільны падыход. Нягледзячы на шматгадовыя інтэграцыйныя працэсы, у нас да гэтага часу на практыцы не забясьпечаны ў поўным абʼёме роўныя ўмовы для беларусаў і расейцаў у сыстэме гаспадарчай», — цытуе РБК Лукашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG