Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падарунак Масквы. Да дня Расеі ў Менску зьявіцца новае графіці


У Менску зьявіцца графіці, прымеркаванае да дня Расеі, які адзначаецца 12 чэрвеня.

Гэта выява беларускага хлопчыка і расейскай дзяўчынкі. Намалююць іх на шматпавярховіку па вуліцы Магілёўскай. Адзеньне ў дзяцей — у нацыянальных стылях, з выявамі гербаў адпаведна Менску і Масквы.

Дом размалёўваюць два расейскія графіцісты Артур Кашак і Ільля Сакалоў. Яны кажуць, што выконваюць замову маскоўскай кампаніі «Новотек Арт», зь якой маюць дамову аб супрацоўніцтве. Паводле графіцістаў, праект быў распрацаваны і зацьверджаны спэцыялістамі гэтай кампаніі. Хто заказчык і колькі праект каштуе, масквічы сказаць не змаглі.

Артур Кашак
Артур Кашак

У аддзеле ідэалёгіі Менскага гарвыканкаму гэтую інфармацыю не пацьвердзілі. Прэсавы сакратар Менгарвыканкаму Алена Мохар на пытаньне пра графіці папросту кінула слухаўку. А начальніца гэтага ж аддзелу Людміла Высоцкая паведаміла Свабодзе, што ня ўсе супрацоўнікі дасьведчаныя ў гэтым пытаньні і што насамрэч графіці — падарунак ад Масквы на дзень Расеі.

Паводле яе, ня ўсе СМІ пішуць пра выяву праўду — што хлопчык і дзяўчынка сымбалізуюць сабой Менск і Маскву. А для Менгарвыканкаму маскоўска-менскае графіці нібыта нічога не каштавала.

Мастацкую частку беларуска-расейскага «падарунка» адзін зь вядомых беларускіх стрыт-арт-мастакоў Алег Ларычаў назваў спадчынай савецкіх часоў:

Алег Ларычаў
Алег Ларычаў

«Гэта складана назваць нейкім крэатывам, артам, бо гэта банальныя выявы, якія мы памятаем яшчэ з савецкіх паштовак. Дзеці, кветкі з ідэалягічна выверанымі колерамі — проста сьмешна. Нейкі дзіцячы малюнак узроўню садку: мама, тата, дамок.

Гэтыя дамы — адно з найлепшых месцаў для графіці, і мы рыхтавалі нават эскіз, зьвязаны зь беларускай гісторыяй — вельмі зьмястоўны, зь філязофскім зьместам. Увасабляць яго меўся адзін з найлепшых вулічных мастакоў у сьвеце, але ў нас няма для гэтага сродкаў. А ў Менгарвыканкаму, наколькі мне вядома, ёсьць сілы і магчымасьці зрабіць вось гэты лубок — інакш гэта не назавеш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG