Parlato: Tu sei il mio ieri, il mio oggi
Canto: Proprio mai
Parlato: Il mio sempre, inquietitudine
Canto: Adesso ormai ci puoi provare chiamami tormento dai, già che ci sei
Parlato: Tu sei come il vento che porta i violini e le rose
Canto: Caramelle non ne voglio più
Ён (гаворыць): Ты — маё ўчора, маё сёньня
Яна (сьпявае): Ні разу не была
Ён (гаворыць): Маё заўсёды, маё неўтаймаваньне
Яна (сьпявае): Калі на тое пайшло, дык можаш назваць мяне і насланьнем
Ён (гаворыць): Ты як вецер, які даносіць зыкі скрыпкі і пах ружы
Яна (сьпявае): Цукеркамі я ўжо сытая па горла
Я, пэўна, як і большасьць чытачоў, упершыню пачуў гэтую вельмі дасьціпную і мэлядычную песьню не ў арыгінальнай, італьянскай вэрсіі, а па-француску, у выкананьні Даліды і Алена Дэлёна. Гэта ня першая і, мабыць, не апошняя песьня, якая стала вядомая шырэйшай публіцы дзякуючы кавэрам, а не арыгінальнай вэрсіі.
З усіх кавэраў гэтай песьні — а іх, пачынаючы ад 1972 году, назьбіралася ня менш за два дзясяткі, у тым ліку і такія экзатычныя, як віетнамскі і турэцкі — выкананьне Даліды і Дэлёна з 1973 году найбольш вядомае. Францускі загаловак песьні — «Paroles, paroles». У 1996 годзе Ален Дэлён выканаў гэтую песьню разам з Сэлін Дыён, але, як на мой густ, атрымалася значна слабей, чым з Далідой.
Упершыню песьня пад назвай «Parole, parole» прагучала ў адной з сэрыйных музычных перадачаў італьянскай тэлевізіі «Teatro 10» вясною 1972 году. Сьпявачка Міна аплаквала сваё прамінулае каханьне і насьміхалася з пустых камплімэнтаў, якія ёй гаварыў актор Альбэрта Люпа. У заключнай перадачы гэтай сэрыі ў траўні таго самага году прагучала і смакавітая парадыйная вэрсія песьні — яе сьпяваў знакаміты Адрыяна Чэлентана, а Міна ўзяла на сябе ролю жанчыны, якая гаворыць пустыя камплімэнты свайму былому каханку. Альбэрта Люпа таксама браў удзел у сьпяваньні, хоць мне цяжка вызначыць ягоную ролю ў гэтым выкананьні...
«Paroles, paroles» — адна зь нешматлікіх «старасьвецкіх» песьняў, якія час ад часу (а то й значна часьцей) прыемна паслухаць у наш век пост-усяго ў папулярнай музыцы.