Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікам пагражалі затрыманьнем падчас шматтысячнай працэсіі ў Менску

У нядзелю, 29 траўня, у Менску адбылося масавае вулічнае шэсьце, арганiзаванае Каталiцкiм касьцёлам у Беларусі.

Вулічная працэсія, якая традыцыйна адбываецца ў апошнія дні траўня, была прымеркаваная да шанаванага касьцёлам сьвята Цела i Крывi Хрыста. Паводле традыцыi, якая трывае цягам дваццаці пяці гадоў, вернікі праходзяць цэнтральнымі вуліцамі Менску з абразамі, харугвамi, малiтвамi i духоўнымi сьпевамi.

Сёлета працэсія прайшла, як і ў мінулыя гады: людзі ішлі ходнікамі ад касьцёла Сьвятога Роха на Залатой горцы да Катэдральнага касьцёла на плошчы Свабоды. Падчас працэсii адбылiся таксама прыпынкi на малiтвы пры алтарах, усталяваных на плошчы Перамогi i Кастрычнiцкай плошчы.

Удзел у працэсii прынялi некалькі дзесяткаў сьветароў, беларускія біскупы, а таксама каля пятнаццаці тысяча вернікаў.

Цягам усёй хады працэсii ўдзельнікаў вулічнай акцыi суправаджалі супрацоўнікі сілавых структур. Яны ня толькі пільнавалі дарожны рух, але таксама фiльмавалi ўдзельнікаў шэсьця. Вернiкам, якiя абуралiся такiм дзеяньнямі, пагражалi затрыманьнем.

XS
SM
MD
LG