Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадзіджа Ісмаілава: «Я прымушу ўрад Азэрбайджану заплаціць за кожную гадзіну майго знаходжаньня ў турме»


Улады Азэрбайджану вызвалілі журналістку азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Хадзіджу Ісмаілаву, якая расьсьледавала карупцыю ў вярхах кіруючай эліты краіны, у тым ліку — у прэзыдэнцкай сям’і. Чаму гэта адбылося, і ці будзе яна зноў займацца расьсьледаваньнямі? Эксклюзіўнае інтэрвію Хадзіджы Ісмаілавай.

25 траўня Вярхоўны суд Азэрбайджану распарадзіўся вызваліць з-пад варты Ісмаілаву пасьля таго, як яе прысуд быў паніжаны зь сямі з паловай да трох з паловай гадоў.

Журналістку, арыштаваную ў пачатку сьнежня 2014 году, у верасьні 2015 году прысудзілі да сямі з паловай гадоў турмы па абвінавачаньнях у эканамічных злачынствах — крадзяжах, перавышэньні службовых паўнамоцтваў, нелегальным прадпрымальніцтве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Падчас працэсу Ісмаілава адхіліла ўсе абвінавачаньні, назваўшы іх палітычна матываванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG