У Валагодзкай філіі кампаніі «АЭМ-технологии» завершаная зборка корпусу рэактара для другога энэргаблёку Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба «Атомэнергомаша» — машынабудаўнічага дывізіёну «Росатома», у які ўваходзіць стваральнік корпусу. Гэтая ж кампанія займалася першым корпусам, які ўжо прыехаў у Беларусь.
На дадзены момант вядзецца падрыхтоўка да зваркі апошняга кальцавога шва, паралельна вядзецца падрыхтоўка ўнутрыкорпусных прыладаў рэактара. Цягам месяца плянуецца завяршыць выраб шахты, блёку абарончых трубаў і выгарадкі рэактара.
Першы энэргаблёк БелАЭС плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2018 годзе, другі — у 2020-м. У Астраўцы мантуецца экспэрымэнтальны, да гэтага часу ня выпрабаваны расейскі рэактар 1200 ВВЭР (вода-вадзяны энэргетычны рэактар).