Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаныя ва Ўкраіне расейцы Ерафееў і Аляксандраў прыляцелі ў Маскву


Ерафеева і Аляксандрава фактычна абмянялі на Надзею Саўчанку
Ерафеева і Аляксандрава фактычна абмянялі на Надзею Саўчанку

Як паведамляюць расейскія СМІ, самалёт з асуджанымі ва Ўкраіне расейцамі Яўгеніем Ерафеевым і Аляксандрам Аляксандравым прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Унукава.

Прэс-сакратар прэзыдэнта прэзыдэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў пацьвердзіў інфармацыю аб вяртаньні расейскіх грамадзянаў з Кіева.

Ерафееў і Аляксандраў, якіх украінскі бок называе байцамі ГРУ, што ваявалі на Данбасе, у красавіку былі прысуджаныя ў Кіеве да 14 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Украінскі суд прызнаў іх вінаватымі ў тэрарызьме, вядзеньні «агрэсіўнай вайны» і дзеяньнях, якія прывялі да гібелі чалавека.

Тым часам прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў, што самалёт з асуджанай у Расеі ўкраінскай вайскоўкай Надзеяй Саўчанкай прызямліўся ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль.

Пяскоў дадаў, што Ўладзімір Пуцін памілаваў Саўчанку, якая была прысуджаная расейскім судом у сакавіку да 22 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў забойстве расійскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG