У судах Менску 24 траўня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які 15 траўня прайшоў у сталічным парку імя Янкі Купалы.
Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
У судзе Ленінскага раёну будзе разглядацца справа Ўладзімера Някляева.
У судзе Цэнтральнага раёну — Мікалая Статкевіча, Міколы Аксаміта, Вячаслава Сіўчыка, Станіслава Шушкевіча, Уладзіміра Яроменкі, Юрыя Лукашэвіча, Генадзя Фядыніча, Зьмітра Сільчанкі.
У судзе Фрунзенскага раёну — Максіма Вінярскага, у судзе Завадзкога раёну — Зьміцера Захарэвіча.
Большасьць актывістаў будуць судзіць адразу па двух артыкулах — несанкцыянаванае масавае мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП) і непадпарадкаваньне законным патрабавулічныя акцыіаньням супрацоўнікаў міліцыі (арт.23.4 КаАП).
Міліцыя не перашкаджала ўдзельнікам устаноўчага сходу кангрэсу, але склала пратаколы на яго арганізатараў і вядомых актывістаў. Паводле назіральнікаў, было складзена больш за 20 пратаколаў на актыўных удзельнікаў.