Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штрафаваць актывістаў па-беларуску судзьдзі давялося праз перакладчыка


Дзень Волі 2016 у Баранавічах: Уладзімер Гундар (справа) і Юры Казакевіч з плякатамі
Дзень Волі 2016 у Баранавічах: Уладзімер Гундар (справа) і Юры Казакевіч з плякатамі

Баранавіцкія актывісты руху «За свабоду» Ўладзімер Гундар і Юры Казакевіч атрымалі па 20 базавых велічыняў (4,2 мільёнаў) штрафу за акцыю на Дзень Волі.

Баранавіцкая судзьдзя Аксана Літвінчук палічыла, што актывісты парушылі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, калі выйшлі 25 сакавіка на вуліцу з плякатамі і раздавалі кветкі мінакам:

«Далі па максымуму. Суды над патрыётамі, якія віншуюць людзей з нацыянальным сьвятам могуць адбывацца толькі ў таталітарных краінах, як Беларусь ды Расея. У вольных краінах нам за гэта толькі б падзякавалі. Патрыёты для Беларусі непатрэбныя, для беларускіх уладаў патрэбныя толькі прарасейскія сэпаратысты кшталту казакоў, якіх рыхтуюць сьвятары расейскай праваслаўнай царквы разам зь міліцыяй,»- распавёў Свабодзе Ўладзімер Гундар.

Суд прайшоў за два паседжаньні. На першым Уладзімер Гундар запатрабаваў, каб судзьдзя размаўляла зь ім па-беларуску, пасьля чаго яна паседжаньне перанесла дзеля выкліку перакладчыка з расейскай на беларускую мову. Спадар Гундар кажа, што ён і не патрабаваў перакладчыка, а проста хацеў, каб судзьдзя Аксана Літвінчук размаўляла зь ім на дзяржаўнай беларускай мове.

Сябры руху «За свабоду» Уладзімер Гундар і Юры Казакевіч выйшлі 25 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў з плякатамі ў гонар Дня Волі. Актывісты віншавалі мінакоў са сьвятам і раздавалі жанчынам кветкі. У часе акцыі іх не затрымлівалі, але праз некаторы час на актывістаў склалі пратаколы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG