Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога пасла Ежаля, якога Ўкраіна абвясьціла ў вышук, знайшлі ў Драздах


Міхаіл Ежаль, у той час пасол Украіны ў Беларусі, на саміце СНД 10 кастрычніка 2014 году.
Міхаіл Ежаль, у той час пасол Украіны ў Беларусі, на саміце СНД 10 кастрычніка 2014 году.

Паводле ўкраінскага каналу ТСН, экс-міністр абароны Ўкраіны Міхаіл Ежаль, які год таму быў звольнены з пасады пасла Ўкраіны ў Беларусі, цяпер мае від на жыхарства ў Беларусі і пасяліўся ў элітным пасёлку Дразды пад Менскам.

Ва Украіне супраць яго адкрыта больш за 50 крымінальных спраў — за актыўны ўдзел у зьнішчэньні тылавога забесьпячэньня ўкраінскай арміі. У сакавіку сёлета Ежаль быў абвешчаны ў вышук.

У пасольстве Ўкраіны ў Беларусі на просьбу БелаПАН пракамэнтаваць гэтыя зьвесткі заявілі, што «кадэнцыя Міхаіла Ежаля ў якасьці пасла Украіны ў Беларусі завяршылася ў траўні мінулага года», і парэкамендавалі па ўсіх пытаньнях зьвяртацца ва ўкраінскае МЗС.

Міністэрства замежных спраў, у сваю чаргу, ад камэнтароў адмовілася.

Міхаіл Ежаль займаў пасаду кіраўніка Мінабароны Ўкраіны з сакавіка 2010 года па люты 2012-га. У красавіку 2013 года тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў Ежаля паслом у Беларусі.

У жніўні 2014 года генпракурор Украіны Віталь Ярэма заявіў, што супраць Ежаля распачаты шэраг крымінальных спраў.

У канцы красавіка 2015 года Ежаль быў адкліканы зь Менску цяперашнім прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, а ў траўні — звольнены з займанай пасады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG