XX Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМI ў Беларусі» пачала працу ў Менску. У выставе ў асноўным бяруць удзел дзяржаўныя СМІ Беларусі, а таксама мэдыі з Расеі, Кітаю ды Індыі.
На цырымоніі адкрыцьця прысутнічалі міністар інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ігар Бузоўскі.
«Сёньня мы маем нацыянальную інфармацыйную прастору, здольную вырашаць задачы суверэннай Беларусі. 25 гадоў незалежнасьці і гэтыя гады будаўніцтва інфармацыйнага поля на новы ўзровень падымаюць адказнасьць журналістыкі за стварэньне цудоўнай Беларусі», — цытуе Ананіч БелТА.
На яе думку, СМІ павінны стаць «каталізатарамі стваральных працэсаў».