Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Рэспубліканскай партыі адмаўляюцца падтрымаць Дональда Трампа


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Дональд Трамп ня стаў прызнаным лідэрам Рэспубліканскай партыі, нягледзячы на тое, што перамагае на праймэрыз.

Амэрыканская палітычная традыцыя дыктуе, што пасьля таго, як кандыдат у прэзыдэнты ЗША перамагае на праймэрыз, уся яго партыя прымае яго як новага лідэра. Аднак гэтага не адбылося з Дональдам Трампам і Рэспубліканскай партыяй, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Многія вядомыя рэспубліканцы — у тым ліку два экс-прэзыдэнты Бушы і экс-кандыдат у прэзыдэнты Міт Ромні — далі зразумець, што не вітаюць перамогу Дональда Трампа на праймэрыз. Былы губэрнатар Флёрыды Джэб Буш таксама заявіў, што ён ня будзе галасаваць за Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах.

Яшчэ больш важна, што супраць Трампа выказаўся адзін з ключавых дзейных гульцоў у рэспубліканскай герархіі — сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Пол Раян.

«Я проста пакуль не гатовы зрабіць гэта. Я пакуль не сасьпеў», — заявіў Пол Раян.

Раян растлумачыў, што гаворка ідзе не пра палітычныя разыходжаньні, а пра тое, што Трамп недастаткова робіць для абʼяднаньня партыі. Трамп адрэагаваў на гэта ва ўласьцівым яму стылі, сказаўшы, што не гатовы падтрымліваць палітыку Пола Райана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG