Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дар’я Домрачава — старшы лейтэнант КДБ. Цяпер афіцыйна


Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава

Раней пра тое, што біятляністка-чэмпіёнка — афіцэр КДБ, хадзілі толькі чуткі.

На сайце беларускага фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама» інтэрнаўты зьвярнулі ўвагу на кароткія зьвесткі пра біятляністку Дар’ю Домрачаву. У іх упершыню афіцыйна паведамляецца, што трохразовая алімпійская чэмпіёнка «праходзіць службу ў СК КДБ Рэспублікі Беларусь, старшы лейтэнант».

Раней па інтэрнэце хадзілі чуткі пра працу біятляністкі ў Камітэце дзяржбясьпекі. Яшчэ ў 2012 годзе «Беларускі Партызан» пісаў са спасылкай на ўласную інфармацыю, што Домрачава «прыпісаная да КДБ і мае нават афіцэрскае званьне», заўважаючы, што КДБ традыцыйна курыруе зборную Беларусі па біятлёне, а старшыня КДБ старшынюе і ў Фэдэрацыі біятлёну.

У 2014 годзе «Наша Ніва» заўважыла, што хоць пра датычнасьць Домрачавай да КДБ афіцыйных зьвестак няма, вядома, што па сканчэньні кар’еры ў КДБ служылі біятляністкі Вольга Назарава, Людміла Ананька, Вольга Кудрашова. Але сама Домрачава сваёй працы ў КДБ не пацьвярджала.

Дар’я Домрачава — самая тытулаваная спартоўка Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях, мае тры залатыя мэдалі гульняў 2014 году, бронзу гульняў 2010 году, двухразовая чэмпіёнка сьвету, Герой Беларусі. Чакае ўвосень дзіця ад нарвэскага біятляніста Уле-Эйнара Б’ёрдалена, самага тытулаванага спартоўца сьвету на зімовых алімпійскіх гульнях. Каля 2,4% апытаных беларусаў назвалі Домрачаву сваім героем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG