Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва занепакоеная разьвіцьцём праекту Астравецкай АЭС


Астравецкая АЭС, 2 лютага 2016
Астравецкая АЭС, 2 лютага 2016

Літва заклікае Беларусь выканаць патрабаваньні ядзернай бясьпекі Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) на Астравецкай АЭС.

Пасьля цьверджаньняў Беларусі, што МАГАТЭ нібыта ўхваліла праект Астравецкай АЭС, міністэрства замежных справаў Літвы зварачае ўвагу, што дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана ў красавіку наведаў Беларусь не з экспэртнай місіяй, якая дала б сваю ацэнку станцыі.

«Пасьля візыту ў Беларусь генэральны дырэктар МАГАТЭ ня даў ніякіх ацэнак разьвіцьцю праекту Астравецкай АЭС, а проста канстатаваў факт, што Беларусь — яшчэ адна краіна, якая пачынае разьвіваць праграму ядзернай энэргетыкі. Прызнаючы, што праект Астравецкай АЭС ажыцьцяўляецца надзвычай сьпешна, Ю. Амана таксама зазначыў, што Беларусь мусіць дзейнічаць празрыста і адкрыта», — цытуе заяву літоўскага замежнапалітычнага ведамства партал delfi.lt.

Паводле заявы МЗС, Літва заклікае Беларусь цясьней супрацоўнічаць з МАГАТЭ і выконваць патрабаваньні агенцтва. Літва таксама заклікае Беларусь неадкладна правесьці тэст Астравецкай АЭС на прадмет рызыкі і бясьпекі.

Апрача гэтага, Літва заклікае Беларусь пагадзіцца на прапанову Камітэту ажыцьцяўленьня канвэнцыі Эспа і стварыць міжнародную экспэртную камісію для разгляду справы. Камітэт ажыцьцяўленьня канвэнцыі Эспа абвясьціў у 2013 годзе, што праект Астравецкай АЭС не адпавядае патрабаваньням канвэнцыі, а сёлета ў сакавіку запрапанаваў стварыць міжнародную экспэртную камісію для вырашэньня спрэчных момантаў. Менск адмовіўся прыняць экспэртаў і адхіляе крытыку Літвы, цьвердзячы, што забясьпечыць на станцыі найвышэйшыя стандарты бясьпекі.

Астравецкую АЭС будуе расейская карпарацыя ядзернай энэргетыкі «Росатом».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG