Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» здолелі трапіць у Эўропу, абмінуўшы Польшчу


Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў
Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў

Расейскія байкеры з пракрамлёўскага клюбу «Начныя ваўкі», якія выехалі з мотапрабегам «Дарогі Перамогі — на Бэрлін», не патрапіўшы ў Польшчу, прыбылі ў Эўропу іншым шляхам.

Пра гэта ў панядзелак паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на кіраўніка прабегу Андрэя Баброўскага. Паводле яго, цяпер байкеры знаходзяцца ў Славаччыне і ў аўторак накіруюцца ў Брно (у Чэхіі), каб злучыцца з групай, якой удалося праехаць па маршруце ў Польшчы.

Баброўскі назваў сакрэтам тое, як сябрам клюбу ўдалося трапіць у Эўразьвяз, абмінаючы Польшчу. Ён адзначыў, што цяпер калёна налічвае каля 20 чалавек, а бліжэйшымі днямі іх шэрагі будуць папаўняцца новымі ўдзельнікамі.

29 красавіка МЗС Польшчы заявіў, што ўлады краіны вырашылі не прапускаць на сваю тэрыторыю «Начных ваўкоў». У выніку польскага пасла ў Маскве Катажыну Пелчынску-Налэнч выклікалі ў МЗС Расеі. Нягледзячы на тое, што некаторым расейскім байкерам не ўдалося перасячы польскую мяжу, мотапрабег працягнулі тыя ўдзельнікі, якія прыехалі ў Польшчу загадзя, а таксама сябры клюбу, якія жывуць у Эўропе.

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў па мянушцы «Хірург», уключаны ЭЗ і ЗША ў «чорны сьпіс» асоб, якім не дазволены ўезд на тэрыторыю гэтых краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG