Беларус, які застаўся ў Чарнобылі
Ураджэнец Беларусі Ўладзімер Вярбіцкі — адзін з тых 600 тысяч ліквідатараў, чые веды ды энэргія і сёньня патрэбныя Чарнобыльскай АЭС. Інжынэр па адукацыі, ён зьяўляецца каардынатарам ратавальных службаў пры надзвычайных сытуацыях на ЧАЭС Дзяржаўнага агенцтва Ўкраіны па кіраваньні зонай адчужэньня, а яшчэ мае права на суправаджэньне розных дэлегацый..