Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак сустрэўся з чарнобыльскімі ліквідатарамі зь Беларусі і Ўкраіны


На аўдыенцыю да папы патрапілі ліквідатары, што прыехалі ў Рым на канфэрэнцыю да 30-й гадавіны Чарнобылю. Сярод іх восем чалавек зь Беларусі разам з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам.

«Зноў узносячы малітвы за ахвяраў гэтай катастрофы, мы выказваем нашу ўдзячнасьць выратавальнікам, а таксама ўдзячнасьць за ўсе ініцыятывы, накіраваныя на тое, каб аблегчыць пакуты і зьменшыць наступствы», — сказаў папа.

Сьвяты пасад раней таксама блаславіў будаўніцтва новай беларускай грэка-каталіцкай капліцы ў Лёндане, прысьвечанай 30-годзьдзю Чарнобыльскай аварыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG