Я іх не сустракаў гадоў 20, а тут выходжу з мэтро і заўважаю непадалёк пажылую кабету зь невялікім мехам семачак на табурэце.
Ну як прамінуць?! Падыходжу, каштую. Так — акуратна прасмажаныя, з драбочкамі солі, гранёная шклянка,газэтны кулёк. Высакароднае рэтра!
Прыблізна ў сярэдзіне дзевяностых пакетаваныя крамныя семачкі, здалося, канчаткова перамаглі прадпрымальных пэнсіянэрак. А бачыш ты, не!
За дзесяць тысяч зьмесьціва шклянкі апынаецца ў трывалым кульку (ужо маім!). Дзіцячая радасьць — тая самая!.. Крызіс выгнаў жанчынку «рабіць бізнэс», і я неспадзявана акунуўся ў сьветлую пару свайго жыцьця...
Ігар Канановіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org