Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі заклікаў не галасаваць за новы ўрад Украіны


Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі сабраў у Адэсе экстранную прэс-канфэрэнцыю, на якой раскрытыкаваў дзеяньні цэнтральнай улады ў Кіеве і заклікаў Вярхоўную Раду не галасаваць за новы ўрад.

Ён заявіў, што цяпер галоўная палітычная праблема заключаецца ў падыходзе прэзыдэнта Пятра Парашэнкі да працэсу рэфармаваньня ўнутры краіны, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

«Я заклікаю дэпутатаў не галасаваць за новы ўрад у такіх умовах, якія хочуць навязаць Украіне, урад, першапачаткова будзе недзеяздольным, карумпаваным і служыць кланам алігархаў, а не народу», — сказаў Саакашвілі.

Акрамя гэтага, каманда Саакашвілі патрабуе ад прэзыдэнта звольніць пракурора Адэскай вобласьці Мікалая Стаянава і распачаць крымінальную справу супраць мэра Адэсы Генадзя Труханава.

Саакашвілі заявіў, што чакае ад Парашэнкі канкрэтных дзеяньняў. «У адваротным выпадку ўсім рэфарматарам тут рабіць няма чаго, нам прыйдзецца аб’яднацца і дзейнічаць асобна ад цэнтральнай улады», — заявіў ён.

Кіраўнік Адэскай вобласьці сказаў, што гатовы чакаць рэакцыі цэнтральнай ўлады некалькі дзён.

Свой зварот Міхаіл Саакашвілі таксама апублікаваў у фэйсбуку, заявіўшы, што «старая карупцыйная сыстэма крок за крокам бярэ рэванш». «Украіне патрэбныя тэрміновыя і кардынальныя рэформы. У паўнамоцтвах прэзыдэнта гэтыя рэформы забясьпечыць», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG