Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьляды замаху на ўкраінскага экспэрта ў справе МН17 вядуць у Расею, — пракуратура Ўкраіны


Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціос
Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціос

Ва Ўкраіне затрымалі выканаўцу замаху на забойства дырэктара Кіеўскага навукова-дасьледчага інстытуту судовых экспэртыз Аляксандра Рувіна — ён галоўны судовы экспэрт ад Украіны ў справе аб зьбітым у ліпені 2014 году падкантрольнымі Расеі баевікамі малайзійскім «Боінгу» рэйсу МН17.

Падазраваны, імя якога не называецца, затрыманы ў выніку правядзеньня маштабнай спэцыяльнай апэрацыі, арганізаванай адразу ў некалькіх украінскіх гарадах сьледчымі Вайсковай пракуратуры, Нацыянальнай паліцыяй і Службай бясьпекі Ўкраіны. Сьледча-апэратыўныя дзеяньні працягваюцца і цяпер адносна іншых асобаў, якія датычныя да замаху на экспэрта.

«Атрыманьне доказаў іхнай датычнасьці — гэта пытаньне кароткага часу, але ўсе асобы ўстаноўленыя. Падчас ператрусаў у іх канфіскавана тры адзінкі стралковай зброі, гранаты РГД-5, 130 патронаў калібру 9 і 7,62 мм, у тым ліку з маркіроўкай „Тульскі патронны завод“ — якраз такія, што былі выяўленыя летась увосень на месцы злачынства», — паведаміў сёньня на брыфінгу намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны — галоўны вайсковы пракурор Анатоль Маціос.

Зброя і патрона, канфіскаваныя падчас ператрусу ў падазраваных у замаху на забойства экспэрта Аляксандра Рувіна
Зброя і патрона, канфіскаваныя падчас ператрусу ў падазраваных у замаху на забойства экспэрта Аляксандра Рувіна

Паводле пракурора, арганізацыяй і ажыцьцяўленьнем замаху на Аляксандра Рувіна займалася арганізаваная злачынная групоўка, створаная гэтак званымі «зладзеямі ў законе». У яе склад уваходзілі «крымінальныя аўтарытэты» з Крыму і Данеччыны, якія мелі сувязі з расейскім крыміналітэтам.

«Паводле адной з вэрсіяў сьледзтва, у сувязі з атрыманьнем дадзеных пра неаднаразовыя тэлефонныя злучэньні падазраваных з сумежнымі дзяржавамі, менавіта за межамі Ўкраіны была атрыманая замова на зьдзяйсьненьне злачынства», — падкрэсьліў пракурор.

«Атрыманыя доказы сьведчаць, што злачынства зьдзейсьнена на замову не ўстаноўленых пакуль сьледзтвам асобаў з мэтай спыненьня або адхіленьня ад правядзеньня экспэртнага дасьледаваньня і агаленьня ўкраінскай групы экспэртаў па расьсьледаваньні авіякатастрофы пасажырскага самалёта „Боінг-777“ „Малайзійскіх авіялініяў“», — удакладніў Анатоль Маціос.

Паводле Вайсковай пракуратуры Ўкраіны, пасьля таго як Аляксандар Рувін завяршыў лячэньне за мяжой і вярнуўся на радзіму, адбылася паўторная спроба замаху на ягонае жыцьцё. Але гэтым разам пацярпеў аўтамабіль, на якім заўсёды перасоўваўся ўкраінскі экспэрт.

Анатоль Маціос дадае, што ў склад арганізаванай злачыннай групоўкі ўваходзіў і юрыст, які займаецца адвакацкай дзейнасьцю. Але і ягонага прозьвішча сьледзтва пакуль не называе.

Аляксандар Рувін — адзіны ва Ўкраіне экспэрт-выбухатэхнік зь міжнароднай сэртыфікацыяй. Ён уваходзіць ад Украіны ў склад міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні гібелі малайзійскага «Боінга» MH-17, і менавіта ён прадстаўляў пазыцыю Ўкраіны на ўсіх пасяджэньнях, выкрываючы маніпуляцыі расейскіх экспэртаў.

Менавіта пад кіраўніцтвам Рувіна зробленыя ўсе экспэртныя заключэньні, відэафільмы і прэзэнтацыі па гэтай справе, а таксама біяхімічны аналіз паражальных элемэнтаў расейскага «Бука», экспэртыза баявых частак усіх украінскіх зэнітных ракет і ракет «паветра-паветра», якая давяла недатычнасьць Украіны да злачынства.

На высновах экспэртыз Аляксандра Рувіна грунтуецца ў гэтай справе і пракуратура Нідэрляндаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG