Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы лічаць Беларусь самай сяброўскай для іх краінай


У першую тройку ўваходзяць Беларусь (68%), Кітай (56%) і Казахстан (50%). Пачынаючы з красавіка 2014 году, яны трывала ўтрымліваюць гэтыя пазыцыі.

Згодна з вынікамі красавіцкага апытаньня 1500 рэспандэнтаў у 104 населеных пунктах 53 рэгіёнаў, у сьпісе сяброў таксама апынуліся зь вялікім адставаньнем ад лідэраў Індыя (26%), Куба (15%), Бразылія (10%), Вэнэсуэла (9%), Японія і Нямеччына (па 8%), Іран і Ізраіль (па 7%), Францыя (6%), Італія (4%).

Між тым, Турэччыну, Украіну і ЗША дружалюбнымі назвалі толькі па 1% удзельнікаў апытаньня, прычым Турэччыну яшчэ год таму ўспрымалі як блізкую краіну 20% рэспандэнтаў.

Гэтыя ж тры краіны, па выніках апытаньня, узначалілі сьпіс самых недружалюбных Расеі дзяржаў: Украіна (71%), ЗША (69%), Турэччына (63%).

Адказваючы на пытаньне, супрацоўніцтва зь якімі краінамі цяпер важней за ўсё для расейскай эканомікі, удзельнікі апытаньня зноў адзначылі Кітай (49%), Беларусь (35%) і Казахстан (23%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG