Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў ня лічыць неабходным абʼяднаньне Расеі і Беларусі ў адзіную дзяржаву


Пра гэта амбасадар Расеі сказаў, адказваючы на пытаньне Свабоды пра пэрспэктывы так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, 20-годзьдзе якой будзе адзначацца 2 красавіка 2016 году.

Пра гэта амбасадар Расеі сказаў, адказваючы на пытаньне Свабоды пра пэрспэктывы так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, 20-годзьдзе якой будзе адзначацца 2 красавіка 2016 году.

«Я прыхільнік захаваньня нацыі і народу, — сказаў Аляксандар Сурыкаў, — значыць, і захаваньня самастойных дзяржаў. Я грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі і хачу, каб мае дзеці і ўнукі таксама заставаліся грамадзянамі Расейскай Фэдэрацыі.

Так, у нас няма саюзнай дзяржавы, няма саюзнага пашпарта, няма саюзнага прэзыдэнта і Канстытуцыі. Больш за тое, саюзная дзяржава дагэтуль не зьяўляецца субʼектам міжнароднага права. І вось мне падаецца, што найперш трэба думаць не пра адзінага прэзыдэнта і адзінае грамадзянства, а каб саюзная дзяржава нарэшце стала ім. Бо той жа Эўразьвяз даўно зьяўляецца субʼектам міжнароднага права, нават Эўразійскі эканамічны саюз, які зьявіўся нядаўна, таксама стаў ім.

А гэта трэба зрабіць, і зрабіць наступным чынам: кіраўніцтва Беларусі і Расеі павінна сесьці за стол і вырашыць, якія функцыі, зразумела, ня ўсе, а толькі некаторыя, Беларусь і Расея ўсё ж могуць аддаць Саюзнай дзяржаве. Бо такі субʼект сапраўды патрэбны, і лішні голас на міжнароднай арэне Беларусі і Расеі не зашкодзіць.

Дарэчы, у Эўразьвязе таксама няма нейкага агульнага эўрапейскага грамадзянства. Там ёсьць парлямэнт, які абірае, а ў нас ёсьць Парлямэнцкі сход, які, праўда, не абірае, а ў ім засядаюць дэпутаты, абраныя ў беларускі і расейскі парлямэнты. У Эўразьвязе ёсьць прэзыдэнт, але ягоныя паўнамоцтвы нельга назваць надзвычайнымі. А ў нас прэзыдэнта няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG