У 2011 годзе Ніл Гілевіч браў удзел у праекте Радыё Свабоода «Верш на Свабоду».
Новы век
Азарыў небасхіл.
«Чый ён будзе?» —
Прарокі гамоняць.
Будзе наш —
Калі выстарчыць сіл
У цябе,
Беларуская моладзь!
Значыць,
Трэба па долю ісьці
Зь цьвёрдай верай,
Што вёрсты ня змораць.
Дык ня страць,
Не ўступі,
Не ўпусьці
Гэты шанц,
Беларуская моладзь!
Хай за зданьню
Пачварыцца здань —
Сілу волата
Цені ня зломяць.
Час прабіў:
Уздыміся
І стань
У шыхты,
Беларуская моладзь!
Веру:
Выпаўзьні з чорнай начы
Дух твой вольны
На здраду ня змовяць.
Раздрузгоч,
Раскрышы
І зьмяці
Іх кубло,
Беларуская моладзь!
Помні:
Волю ў змаганьні бяруць,
А ня просяць,
Ня кленчаць,
Ня моляць.
Толькі ты
Зьберажэш Беларусь!
Толькі ты,
Беларуская моладзь!
Самае папулярнае
1