Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў нападзе у Капітоліі раней спрабаваў сарваць паседжаньне Сэнату


66-гадовы падазраваны Лары Расэл Даўсан быў паранены паліцэйскімі ў турыстычным цэнтры пры Капітоліі пасьля таго, як у яго ў руцэ апынуўся пісталет.

У Вашынгтоне супрацоўнікі службаў бясьпекі на некалькі гадзінаў блякавалі пад'езды да Капітолія, дзе засядае Кангрэс ЗША, пасьля таго, як у цэнтры для турыстаў, прылеглым да комплексу, паліцыянты адкрылі агонь па ўзброенаму чалавеку.

Як заявіў кіраўнік паліцэйскага ўпраўленьня Кангрэсу, паліцыянты з засьцярогі адкрылі агонь па наведвальніку, які праходзіў дагляд на ўваходзе ў цэнтр, пасьля таго, як у яго ў руцэ ўбачылі пісталет. Гэты чалавек быў паранены, змешчаны ў бальніцу, пра яго стан пакуль нічога не паведамляецца. Памяшканне, дзе гэта адбылося, прызначана для праверкі жадаючых трапіць на экскурсію ў амэрыканскі парлямэнт. Падазраваны 66-гадовы Лары Расэл Даўсан вядомы паліцыянтам. У 2005 годзе ён спрабаваў сарваць паседжаньне Сэнату.

Паседжаньняў у парлямэнце не было, таму ў сярэдзіне магла знаходзіцца толькі невялікая колькасьць кангрэсменаў.

Белы дом, разьмешчаны ў некалькіх кварталах ад Капітолія, быў таксама ачэплены паліцыяй. У рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША прымалі сотні дзяцей і іх бацькоў - з нагоды Вялікадня.

Праз гадзіну пасьля першых паведамленьняў аб стрэлах, дэпартамэнт паліцыі Вашынгтона разьмясціў у Твітэры запіс аб тым, што ў Капітоліі адбыўся «адзінкавы інцыдэнт», і пагрозы для грамадскасьці няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG